ПЕСЕННЫ ФАЛЬКЛОР ВЁСКІ ХРЫСА

Песенны фальклор вёскі Хрыса / склад. Н.М. Філіпчук. – Бяроза : ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма», Хрысаўская сельская бібліятэка, 2020. — 39 с.

Успадчыну ад продкаў мы атрымалі духоўнае багацце, якім можам ганарыцца перад цэлым светам, якое павінны зберагчы і перадаць будучым пакаленням.  Багацце гэта – народныя святы, абрады, звычаі і, безумоўна,  песні, якія суправаджалі нашых землякоў на працягу ўсяго жыцця. Песняй віталі нараджэнне дзіцяці, песня гучала ў час вяселля, на святы, песня суправаджала ў дальнюю дарогу,  а хутчэй за ўсё песня вырастала з працы.

Багата на песні наша Хрысаўская зямля. У выданне ўвайшлі песні, запісаныя ад нашых землякоў: Ганны Раманаўны Тарасюк  1933 г.н., Ніны Ільінічны Вашкевіч 1933 г.н., Веры Ільінічны Вашкевіч 1942 г.н., Васіля Сцяпанавіча Вашкевіча 1937 г.н. і Вольгі Іванаўны Бранковіч 1914 г.н. Адметным з’яўляецца тое, што ўсе песні запісаны на мясцовым дыялекце.

Сустракаюць маладую на двары жаніха
Одчыняй, маты, ворота,
Ідэ нэвістка богата.
Вызэ овэчкы воўністы,
Выдэ коровы пэрысты.

Свікроў нэвістку пэрэпывае,
Свікроў нэвістку пэрэглядае.
Нэ будь, нэвістка, вэльмы хваслыва,
А будь, нэвістка, у Бога шчаслыва.

Як прыданкі абменьваюцца караваямі са сватамі

Сванэчку, молодая,
Дай жэ нам коровая.
Мы тэбэ доўго ждалы,
Мы тобі рады сталы.
Слалы муст калыновы,
А другій маліновый.

Ой, літо –літэчко

Ой, літо, літо, літэчко,
Поспіло жыто-жытэчко.

Ой, літо, літо, новына,
Поспіло жыто-ярына.

Жнітэ, жэнчынкі, до конца,
Пуйдэм до дому з-за сонца.