Як спараўцы сушаць рыбу ў печы

Як спараўцы сушаць рыбу ў печы / склад. А.М. Гук ; фота В. М. Казловіч. – Бяроза : ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма», Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦРБ,  2019. – 14 с. : іл.

 

Як высушыць рыбу ў печы на саломе  па-спораўску і прыгатаваць з яе незвычайна смачныя стравы па старадаўніх рэцэптах, якія да нашага часу выкарыстоўваюцца ў Спораве, дэманструюць Таццяна Міхайлаўна Пашкевіч  і Марыя Мікалаеўна Пашкевіч.

Сушаная ў печы на саломе рыба з’яўляецца своеасаблівым брэндам вёскі Спорава. Яна ў меру салёная, духмяная, прыгожага залацістага колеру, доўга захоўвае свае якасці і выкарыстоўваецца для прыгатавання розных страў.

Традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе, і страў на яе аснове ў вёсках Здзітава, Пескі, Спорава і Хрыса Бярозаўскага раёна ў 2019 годзе ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.