Издание содержит стихи и частушки, написанные в разные годы бывшим библиотекарем Здитовской сельской библиотеки Еленой Михайловной Жукович. Примечательно, что многие её произведения написаны на «здитовском» языке, что даёт возможность читателю насладиться самобытностью местной речи.
Мая вёска
Вёска мая дарагая,
Радныя палi i лугi.
Цябе я люблю ўсiм сэрцам!
Тут кожны куток дарагi.
Вясной я табою любуюсь,
Чаромуха з бэзам цвiце,
Яблынi, грушы i слiвы
Стаяць у сваёй белай красе.
Ты летам стаiш прыгажуняй,
Бо ўсё навокал тут цвiце,
А сэрцу нясеш асалоду,
Якой нi прыснiш i ў сне.
Восенню ты ў пазалоце
Такiя пачуццi нясеш,
I накрасаваўшыся ўволю
Збiраць ураджай ты пачнеш.
I снежныя зiмы люблю я,
Як iней пакрые цябе.
Усе дрэвы стаяць, як нявесты,
Сняжынкi iскраць на вярбе.
Цябе акружаюць азёры
I рэчка цячэ Драгабуж,
Абшары балот i палеткаў
I многа ўзгоркаў к таму ж.
Тут помнiк стаiць партызанам,
Што нас баранiлi яны,
I спiс жыхароў паiмённа
Загiнуўшых ў гады вайны.
Ёсць школа, медпункт, магазiны,
Пошта, бiблiятэка, клуб
Царкоўка стаiць пры дарозе,
У якую званы нас завуць.
Тут усе працавiтыя людзi
I лепшых нiдзе не знайсцi.
Клапоцяцца ўсе, каб з пашанай
Шлях свой жыццёвы прайсцi.