Край, які натхняе паэтаў : зборнік вершаў паэтаў-землякоў аб гарадах і вёсках раёна / склад. А.М. Гук. – Бяроза : ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма», Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦРБ, 2017. – 51 с.
Зборнік прымеркаваны да 540-годдзя горада Бярозы і ўключае вершы аб Бярозаўшчыне, гарадах Бяроза і Белаазёрск, вёсках Пясчанка, Сакалова, Малыя Лясковічы, Пешкі, Міхалкі, Шлях-Пушча, Спорава, Сялец, Міжлессе, Здзітава (Спораўскага сельвыканкама), Малеч, Утраны. Сярод аўтараў не толькі знакамітыя беларускія творцы Ніна Мацяш, Раіса Баравікова, Алесь Разанаў, Міхаіл Шыманскі, але і пачынаючыя паэты школьнага ўзросту Марына Бык, Дзіяна Пунько, Захар Брыштэн.
Усе вершы, змешчаныя ў зборніку, прасякнуты любоўю да самага мілага і чароўнага куточка на зямлі – да сваёй малой радзімы.