Край, які натхняе паэтаў : зборнік вершаў паэтаў-землякоў аб гарадах і вёсках Бярозаўшчыны. Выпуск 2 / склад. А. М. Гук. — Бяроза : ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма», Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦРБ, 2023. — 44 с.
Як і ў першым зборніку «Край, які натхняе паэтаў», у другім выпуску сабраны вершы, прысвечаныя самаму дарагому месцу на зямлі — роднаму краю. Сярод аўтараў паэтычных твораў, прысвечаных гораду Бярозе — пераможцы літаратурных конкурсаў 2017 года да 540-годдзя Бярозы Алена Касовіч, Надзея Казека, Дзіяна Макоўчык і Мая Сычык. Шчымлівыя лірычныя і спавядальныя радкі прысвячаюць паэты вѐскам Сялец, Ястрабель, Стрыгінь, Пешкі і Боркі, Здзітава (Спораўскага сельсавета), Вайцяшын, Лясковічы, Равяцічы, Мормажава, Хрыса, Падкраічы, Нарутавічы, Агароднікі і Сакалова. Пры падрыхтоўцы выдання выкарыстоўваліся матэрыялы з фонду Бярозаўскай ЦРБ і краязнаўчых калекцый бібліятэк раёна.