Каханне і вайна : гісторыя адной паштоўкі

Рудзьман, Л.І. Каханне і вайна : гісторыя адной паштоўкі / Л.І. Рудзьман. – Бяроза : ДУК “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма”, Вайцяшынская сельская бібліятэка, 2020. – 8 с.

Брашура “Каханне і вайна. Гісторыя адной паштоўкі” расказвае аб каштоўным экспанаце з калекцыі Вайцяшынскага грамадскага музея этнаграфіі і сялянскага побыту пры Вайцяшынскай сельскай бібліятэцы. Гэты экспанат – паштоўка, якую адправіў з фронту ў лістападзе 1944 года ўраджэнец вёскі Пескі Бярозаўскага раёна Мікалай Бярынчык сваёй жонцы Міланні. Нягледзячы на розныя нягоды, Мікалай і Мілання Бярынчыкі  пранеслі сваё каханне праз усё жыццё. Арыгінал паштоўкі, як узор любові і вернасці для сучаснікаў, перадала ў музей унучка Мікалая Бярынчыка.

Выданне Вайцяшынскай сельскай бібліятэкі ўтрымлівае фотаздымкі з сямейнага альбома Бярынчыкаў, копіі дакументаў М.Бярынчыка часоў Вялікай Айчыннай вайны.