Выданне Стрыгінскай сельскай бібліятэкі адлюстроўвае асноўныя этапы стварэння і развіцця калгаса імя С.М. Кірава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (цяпер ААТ «Бярозаўская МТС»). Нарыс гісторыі ўтрымлівае біяграфічныя звесткі аб кіраўніках і шматлікіх працаўніках калгаса, іх успаміны, шэраг фотаздымкаў з сямейных альбомаў калгаснікаў і краязнаўчай калекцыі бібліятэкі, копіі грамат, уласных дакументаў.