Валуны — сведкі гісторыі / склад. А. М. Гук ; ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма», Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦРБ. — Бяроза, 2021. — 48 с.: іл.
Выданне знаёміць з валунамі Бярозаўшчыны, якія выкарыстоўваюцца ў якасці памятных знакаў і аб’ектаў ландшафтнага дызайну, з культавымі камянямі, звязанымі з рэлігійнымі вераваннямі нашых продкаў. Большасць з валуноў, аб якіх ідзе размова, былі знойдзены ў нашай мясцовасці, некаторыя прывезены з іншых месцаў.
Вывучаць геалагічную каштоўнасць камянёў Бярозаўшчыны – справа спецыялістаў, выданне ж запрашае чытача здзейсніць падарожжа па родным краі і даведацца крыху больш аб яго каменных скарбах, аб падзеях і датах, якія ўвекавечаны на валунах.
Валуны Бярозаўшчыны – і тыя, аб якіх ідзе размова ў выданні, і іншыя, якіх многа ляжыць на нашай зямлі, могуць быць выкарыстаны як аб’екты пазнавальнага і сакральнага турызму, што, несумненна, будзе спрыяць іх захаванню.
Назад
Далее
Тэст «Аб чым расказваюць валуны?»
Пытанне
Ваш адказ:
Правільны адказ:
Вы адказалі на {{SCORE_CORRECT}} з {{SCORE_TOTAL}}