Тлумачальны слоўнік тапонімаў і мікратапонімаў вёсак Ястрабель, Зарэчча, Шлях-Пушча

Тлумачальны слоўнік тапонімаў і мікратапонімаў вёсак Ястрабель, Зарэчча, Шлях-Пушча / склад. В. М. Зялёнка. — Бяроза : ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма», Ястрабельская   сельская бібліятэка, 2022. — 11 с.

 

У народзе ходзіць легенда, што калісьці, вельмі даўно, на месцы вёскі Ястрабель рос лес. І адну самую высокую і стройную елку аблюбаваў ястраб для свайго гнязда. Затым тут сталі пасяляцца людзі, а назва вёскі атрымалася з двух слоў: Ястраб і ель.

У ваколіцах нашай вёскі многа прыгожых мясцін. І розныя куточкі маюць свае незвычайныя назвы — тапонімы і мікратапонімы.

Звестакі сабраны  членамі клуба «Роднае слова» Ястрабельскай базавай школы пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Бялецкай Валянціны Васільеўны ад жыхароў вёскі Ястрабель Касовіч Вольгі Сямёнаўны, Богуш Веры Арцёмаўны, Богуша Мікалая Ігнацьевіча, Галуска Міхаіла Міхайлавіча, Бяцені Ганны Рыгораўны і ад жыхароў вёскі Зарэчча Кухарчук Марыі Пятроўны, Дубойскай Феадосіі Мікалаеўны.

Успаміны жыхаркі вёскі Ястрабель Марыі Ціханаўны Яцкевіч запісала бібліятэкар Ястрабельскай сельскай бібліятэкі Вольга Міхайлаўна Зялёнка.