ПАДВОДНЫ СВЕТ: насельнікі рэк і вадаёмаў Бярозаўшчыны

Падводны свет: насельнікі рэк і вадаёмаў Бярозаўшчыны: размалёўка. – Бяроза : ДУК “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма”, Бярозаўская ЦРБ, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, 2019. – 36 с.

Размалёўка – выдатны варыянт правядзення вольнага часу для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Размалёўка ўтрымлівае ілюстрацыі і кароткія звесткі  аб рыбах, малюсках  і земнаводных, што насяляюць падводны свет Бярозаўшчыны, многія з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі  Беларусь. У гэтым выданні маленькія мастакі  змогуць таксама  прачытаць вясёлыя  вершы  лепшых беларускіх  дзіцячых  пісьменнікаў аб кожным прадстаўленым  персанажы. Пры падрыхтоўцы размалёўкі выкарыстаны вершы і даведачная інфармацыя  з кнігі   “Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету”,  зборнікаў вершаў Эдзі Агняцвет “У свеце дабрыні”  і  Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”.