Гісторыка-культурная спадчына : Бярозаўскі раён / склад. В. В. Лаўрэнчук. – Бяроза : ДУК “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма”, 2020. – 35 с.
Выданне змяшчае звесткі аб аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны Бярозаўскага раёна, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта помнікі архітэктуры, гісторыі і археалогіі і 3 элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны – “Побытавы танец “Полька Спораўская” вёскі Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці”, “Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі–абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна” і “Традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе, і страў на яе аснове”.