Арганізацыя, станаўленне, рост і развіццё калгаса імя С.М. Кірава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Пунько, С.М. Арганізацыя, станаўленне, рост і развіццё калгаса імя С.М. Кірава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці / С.М. Пунько. – Бяроза : ДУК “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма”, Стрыгінская сельская бібліятэка. – 88 с. : іл.

Выданне Стрыгінскай сельскай бібліятэкі адлюстроўвае асноўныя этапы стварэння і развіцця калгаса імя С.М. Кірава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (цяпер ААТ «Бярозаўская МТС»). Нарыс гісторыі ўтрымлівае біяграфічныя звесткі аб кіраўніках  і шматлікіх працаўніках калгаса, іх успаміны, шэраг фотаздымкаў з сямейных альбомаў калгаснікаў і краязнаўчай калекцыі бібліятэкі, копіі грамат, уласных дакументаў.